On April 30th in Houston, Texas our film won a Platinum Remi Award at 50th Houston WordFest International Film Festival 2017 in Ethnic/Cultural Film and Video Production Awards Category. Yes. We are still in the "Wow" mode too (and, probably, will stay in this mode for a little while). So why is this such a huge deal? Well, WorldFest Houston is one of the largest and the oldest independent film festival in the United States. This year about 4,300 films and videos from 43 countries were submitted, and each year only about 15% of entries actually win a Remi Award; award level starts from the Bronze. WorldFest gave first awards to Spielberg, Lucas, the Coen Brothers, Ridely Scott and many-many more. And our documentary got Platinum Remi (wow, yaaaay, jumping and dancing!) Huge thanks to the creator and Producer of the festival, Hunter Todd, for considering film about Belarusian culture and folk songs to be worthy of this competition and also to the Belarusian Consulate for helping with the submission process. Without help of many people there would be no film. I will never get tired of thanking all of you – family, friends, exceptional crew, experts, crowdfunding participants and sponsors, musical folk group and bands, sweet-sweet babushkas that shared their songs with us - THANK YOU! Наша стужка 30-га красавіка атрымала платынавую ўзнагароду "Рэмі" ў катэгорыі "Вытворчасць этнічных фільмаў і відэаматэрыялаў па культуры" на 50-м міжнародным кінафестывалі Houston WordFest 2017, які штогод ладзіцца ў Хьюстане, штат Тэхас. Шчыра кажучы, гэта нешта неверагоднае. Фестываль Houston WorldFest - адзін з буйнейшых фестываляў у ЗША, а таксама найстарэйшы незалежны кінафестываль у свеце. У гэтым годзе каля 4 300 стужак і відэакліпаў з 43 краін падалі заявы да ўдзелу ў фестывалі. Звычайна толькі каля 15% фільмаў атрымоўваюць тую ці іншую ўзнагароду "Рэмі", пачынаючы ад бронзавых да платынавых, спецыяльных узнагарод журы і гран-пры. Намінантамі WorldFest у свой час былі Сцівен Спілберг, Джордж Лукас, браты Коэны, Рыдлі Скот і шмат іншых выбітных прадстаўнікоў кінаіндустрыі.
Нашыя самыя шчырыя падзякі арганізатару і прадзюсару фестывалю, Хантэру Тодду, за тое, што палічыў фільм аб беларускай культуры і народных песнях вартым, каб прыняць удзел у фестывалі, а таксама беларускай амбасадзе ў ЗША за дапамогу падчас афармлення заявы. Без дапамогі неверагоднай колькасці людзей не было б і нашага фільму, таму няспынна дзякую сям'і, сябрам, выключнай кінагрупе, нашым экспертам, удзельнікам і спонсарам нашай краўдфандынгавай кампаніі, музычным гуртам, спеўным зорачкам-бабулечкам і дзядулечкам за іх неверагодныя песні, якія яны захавалі для нас - ДЗЯКУЙ!
0 Comments
Leave a Reply. |
Archives
September 2018
Categories
|