Мы рухаемся амаль што па раскладзе. 57 асобных кавалкаў ужо размешчаны на сваім месцы ў кожным раздзеле на таймлайне. Амаль што завершана праца з інтэр'вью (падзякі цудоўнай Святлане Чакушцы за транскрыпты). Паўстала зусім маленькая праблема: зараз фільм на добрых 20 хвілін даўжэй, чым трэба для паказу. На працягу наступных двух тыдняў перад пераходам да аўдыё агучкі, мастэрынгу і колеракарэкцыі будзем праводзіць "кандэнсацыю" і даводзіць стужку да патрэбнага памеру.
0 Comments
Leave a Reply. |
Archives
September 2018
Categories
|